Выставка в Минске


Выставка в Минске

24 ліпеня ў парку Чалюскінцаў КК «Зубр Капітал» адкрыла нетыповы для Беларусі арт-праект — выставу рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў. Рэпрадукцыі змясцілі на плоце ўздоўж праспекта Незалежнасці. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка правеў урачыстае адкрыццё мерапрыемства.

У рамках выставы было прадстаўлена 40 работ чатырох беларускіх мастакоў: Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваль, Уладзіслава Стальмахова, Віктара Альшэўскага. Усе карціны, якія зараз экспануюцца на плоце, знаходзяцца ў прыватнай калекцыі генеральнага дырэктара КК «Зубр Капітал» Алега Ільгізавіча Хусаенава. На пытанне журналістаў: чаму інвестыцыйная кампанія вырашыла ладзіць гэты праект, генеральны дырэктар адказаў: «Зубр Капітал шмат год падтрымлівае беларускае мастацтва. Мы лічым, што кіраванне — сфера нашай непасрэднай дзейнасці — гэта сапраўднае мастацтва. Таму для нас цалкам лагічна ладзіць гэтую выставу. Акрамя таго, падобныя праекты станоўча ўплываюць на імідж краіны, што важна для нас, як для інвестыцыйнай кампаніі».

Абсалютна новы фармат выставы, калі мастацкія творы экспануюцца не ў музеях, а размяшчаюцца пад адкрытым небам, прыйшоўся да спадобы мінчанам і гасцям горада. Пра што сведчыла велізарная колькасць людзей, якія прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё арт-праекта Zabor. Госці ўважліва разглядалі карціны, абмяркоўвалі ўбачанае, фатаграфаваліся побач з працамі і проста атрымлівалі асалоду ад мастацкіх твораў.

Лёгкая класічная музыка, вулічныя акцёры — усё гэта падкрэслівала атмасферу падзеі. І вядома, не абышлося без чырвонай стужачкі, якую разрэзаў сам міністр культуры Павел Латушка. Зрэшты, тут няма нічога дзіўнага, менавіта яму належыць ідэя выставы пад адкрытым небам.

Каментуючы выставу, генеральны дырэктар Алег Ільгізавіч Хусаенаў заўважыў: «Арт-праект Zabor — гэта добры прыклад супрацоўніцтва прыватнай ініцыятывы з дзяржаўнымі ўстановамі, у выніку якой з’яўляюцца такія добрыя праекты».

Выстава рэпрадукцый карцін на плоце ў парку Чалюскінцаў працягнецца да 1 лістапада. Пасля арганізатары плануюць паказаць працы ў іншых гарадах Беларусі. Хутчэй за ўсё, месцам правядзення наступнай падобнай акцыі стане адзін з абласных цэнтраў краіны.

 

 
Создание и продвижение сайта