Арт-забор в Бресте


Арт-забор в Бресте

Уявіце, што мастацтва – неадымная частка нашай штодзённасці, якая знаходзіцца не недзе там, далёка ад нас, за сценамі музеяў і галерэй, а з’яўляецца звычайнай падзеяй нашага жыцця, што здараецца з намі кожны дзень. Арт-праект Zabor – гэта і ёсць спроба ўпісаць мастацтва ў нашу штодзённую мернасць, зрабіць звычайны гарадскі плот не толькі месцам агароджы пэўнай тэрыторыі, але і месцам дэманстрацыі, сапраўднай культурнай падзеяй. Плот, які нічога не хавае, а наадварот, выстаўляе напаказ, дае магчымасць жыхарам горада весцi доўгія размовы з творамі мастацтва: спрачацца пра што-то, з чым-то згаджацца, радавацца, натхняцца і адкрываць для сябе нешта новае кожны дзень».

Каманда арт-праекта Zabor

Арт-праект Zabor — гэта выстава рэпрадукцый сучасных беларускіх мастакоў на плоце горада. Праект выстаўляўся ў Мінску (24 ліпеня 2012 года) і ў Варшаве (30 кастрычніка 2012 года), а на працягу мiнулага года экспазіцыю убачылi жыхары абласных цэнтраў краiны. Гэтай вясною праект наведвае Брэст. У брэсцкай частке праекта прымаюць удзел сем мастакоў — Руслан Вашкевіч, Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахов, Віктар Альшэўскі, Сяргей Грыневiч, а таксама брэсцкi майстар  Уладзіслаў Куфко. Кожны майстар мае свой унікальны стыль і бачанне, што дае магчымасць паказаць розныя зрэзы беларускага сучаснага мастацтва.

Арт-праект Zabor дэманструе жыхарам і гасцям горада Брэста сучаснае беларускае мастацтва, руйнуючы звыклую дыстанцыю паміж гледачом і творам мастацтва.

 

Создание и продвижение сайта